103news.com
World News in Belarusian
Август
2022

Хакеісты „Гомеля” сталі апошнімі ўдзельнікамі „Фіналу чатырох” Кубка Салея

0

Хакеісты „Гомеля” выйшлі ў „Фінал чатырох” 22-га розыгрышу Кубка Беларусі па хакеі. У другім матчы раунда плэй-ін за права трапіць у лік паўфіналістаў Кубка Салея гамяльчане на хатняй арэне абыгралі „Дынама-Маладзечна”- 4:1. Раней пуцёўкі ў „Фінал чатырох” заваявалі „Нёман” і „Віцебск”, якія перамаглі ў адборавых групах, а таксама „Брэст”, які адолеў „Хімік” у раундзе плей-ін. Розыгрыш другога па значнасці трафея ў беларускім хакеі адбудзецца ў гэтыя выходныя ў Гародні. 27 жніўня гаспадары паспрачаюцца з „Гомелем”, другую паўфінальную пару склалі „Віцебск” і „Брэст”. Матч за трэцяе месца і паядынак за Кубак Салея адбудуцца ў нядзелю.

Хакеісты менскага „Дынама” перамаглі „Адмірал” у таварыскім матчы

Хакеісты менскага „Дынама” на хатняй арэне абыгралі „Адмірал” з Уладзівастока ў кантрольным матчы перад стартам новага сезона КХЛ. Паядынак адбыўся на лёдзе „Алімпік-Арэны”. Дакладныя кідкі ў актыў запісалі расійскія пачаткоўцы „Дынама” Міхаіл Шалагін і Дзмітрый Сакалоў, перамогу дынамаўцам прынёс Раян Спунэр – 3:2.

Пасля заканчэння гульні каманды па ўзаемнай дамоўленасці згулялі авертайм у фармаце „3 на 3” і правялі серыю булітаў. Дадатковая 5-хвілінка засталася за далёкаўсходнікамі, у серыі пасляматчавых кідкоў больш дакладнымі аказаліся „зубры”. Стартавы матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ „зубры” згуляюць 3 верасня на „Менск-Арэне”, першым супернікам „Дынама” стане „Барыс” з Нур-Султана.

Івашка саступіў у 1/8 фіналу турніру ў ЗША

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка не здолеў прабіцца ў чвэрцьфінал турніру ў амерыканскім горадзе Уінстан-Салем з прызавым фондам 823 тысячы даляраў.  Беларус у трохсэтавым паядынку 1/8 фіналу саступіў швейцарскаму тэнісісту Марку-Андрэа Хуслеру – 6:7, 6:3, 6:7. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 22 хвіліны.

„Мяшкоў Берасце” згуляе ў чвэрцьфінале SEHA-лігі

„Мяшкоў Берасце” правядзе сёння ў гасцях чвэрцьфінальны паядынак SEHA-лігі супраць гандбалістаў паўночнамакедонскага клуба „Еўрафарм”. Сустрэча пройдзе на пляцоўцы спарткомплексу „Бора Чурлеўскі” у Біталі, трыбуны якога ўмяшчаюць 3,7 тыс. гледачоў. Пераможца гэтай сустрэчы ў паўфінале будзе супернічаць з дзейным чэмпіёнам SEHA-лігі венгерскім „Веспрэмам”, які абыграў у стартавым чвэрцьфінальным паядынку славацкі „Татран” – 35:25. Навабранец „Веспрэма” беларус Мікіта Вайлупаў, які раней выступаў за „Мяшкоў Брэст”, двойчы закінуў мяч у брамку славацкага клуба.

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі групавога этапа футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Пасля заключных паядынкаў кваліфікацыі вызначыліся ўсе 32 удзельнікі групавога этапа футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Футбалісты харвацкага „Дынама” пасля гасцявой паразы ад нарвежскага „Будзё-Глімта” 0:1 у Заграбе ўзялі пераканаўчы рэванш – 4:1, спатрэбіўся дадатковы час. Шатландскі „Глазга Рэйнджэрс” перамог у Эйндховене нідэрландскі ПСВ – 1:0. На мінулым тыдні ў Глазга была зафіксавана нічыя – 2:2. Дацкі „Капенгаген”, выйграўшы ў турэцкага „Трабзанспора” 2:1, на выездзе здолеў абараніць сваю перавагу, згуляўшы ўнічыю – 0:0. Няўдачнікі плэй-оф кваліфікацыі ЛЧ працягнуць еўракубкавы сезон у Лізе Еўропы. Лёсаванне групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў адбудзецца сёння, а самі матчы пройдуць з 6 верасня па 2 лістапада. Фінал Лігі чэмпіёнаў запланавана правесці 10 чэрвеня наступнага года ў Стамбуле.

Памёр адзін з лепшых нападнікаў „Нёмана” Іван Ляцяга

Перастала біцца сэрца аднаго з лепшых нападаючых у гісторыі „Нёмана” Івана Яхімавіча Ляцяга. Ён перайшоў у „Нёман” вясной 1966 года, які ўзначальваў у той час старшы трэнер Уладзіслаў Радзішэўскі. Ляцяга выступаў за гарадзенскі клуб на пазіцыі цэнтральнага нападніка. Нягледзячы на ​​неаднаразовыя запрашэнні ад іншых беларускіх і ўкраінскіх клубаў, форвард заставаўся верны гарадзенскай футбольнай камандзе на працягу ўсіх 8 гадоў – да канца сваёй гульнявой кар’еры. Усяго ў каляндарных гульнях першынства СССР ён правёў за „Нёман” 249 гульняў, у якіх вызначыўся 62 разы. Менавіта дзякуючы ўнікальнаму бамбардзірскаму дасягненню Івана Ляцяга ў пераходным турніры 1967 года, „Нёман” адзіны раз у сваёй гісторыі атрымаў права згуляць у другім дывізіёне Савецкага Звяза, – паведамляе прэс-служба гарадзенцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Хакеісты „Гомеля” сталі апошнімі ўдзельнікамі „Фіналу чатырох” Кубка Салея pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин рассказал о новых резидентах ОЭЗ «Технополис Москва»





Москва

Центр восточной медицины в Петербурге


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Сергей Собянин рассказал о новых резидентах ОЭЗ «Технополис Москва»



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Алсу

Shot: Алсу хочет отсудить у Абрамова деньги от продажи пентхауса в Лондоне




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Сборная РФ завоевала 6 золотых медалей на международной олимпиаде по астрономии

«Спартак» — «Динамо» Москва — 2:2. Видеообзор матча РПЛ

Собянин: Москвичи завоевали золото на международной астрономической олимпиаде


Мария Шарапова

Кондитерская империя и роман с другом принца Гарри: как сейчас живет первая ракетка мира Мария Шарапова



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Центр восточной медицины в Петербурге



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России