25 Жніўня. Дзень вяртаньня словаў „Незалежная Беларусь“. І іншых добрых словаў
25 жніўня 1991 году — пачатак новай эпохі ў беларускай гісторыі. І ў мове: само слова Незалежнасьць, новая назва дзяржавы, адроджаныя традыцыйныя назвы дзяржаўных інстытутаў (сьцяг, мытня, памежная варта) сьведчылі, што беларусы бяруць свой лёс у свае рукі.