У двух лясніцтвах Берасцейскай вобласці перавышэнне нормаў цэзія-137
Супрацоўнік лясной гаспадаркі Ігар Пацоўскі распавёў, якія дарункі прыроды больш за ўсё ўцягваюць у сябе радыяцыю
Artykuł У двух лясніцтвах Берасцейскай вобласці перавышэнне нормаў цэзія-137 pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На Берасцейшчыне санітарна-эпідэміялагічная служба правяла радыяцыйны кантроль лясоў вобласці. Па стане на жнівень перавышэнне нормаў цэзія-137 у грыбах зафіксавана ў лясніцтвах Лунінецкага і Столінскага раёнах. Супрацоўнік лясной гаспадаркі Ігар Пацоўскі распавёў, якія дарункі прыроды больш за ўсё ўцягваюць у сябе радыяцыю:
– Моцнаназапашваючыя грыбы – сыраежкі, груздзі ўсіх відаў, польскі грыб таксама, сярэдненазапашваючыя – падбярозавік, баравік, лісічка, чырвонагаловік, і зусім амаль не назапашваюць – апенькі ўсіх відаў і порхаўкі. У ягад акумулятараў такіх моцных няма, але назапашваюць як раз тыя, якія ў нас збіраюць – дурніцы, журавіны, брусніцы і чарніцы.
Кожны грамадзянін, які збіраецца па грыбы ці ягады можа звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва, каб атрымаць дадзеныя па радыяцыйным кантролі ў канкрэтнай мясцовасці.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У двух лясніцтвах Берасцейскай вобласці перавышэнне нормаў цэзія-137 pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.