Аналітыкі CIT: Расея перакідвае на фронт новы корпус
Аналітыкі Conflict Intelligence Team вывучылі фота- і відэаматэрыялы зь перавозкамі расейскай вайсковай тэхнікі чыгункай зь Ніжагародзкай вобласьці на поўдзень Растоўскай вобласьці — да мяжы з Данбасам.