Расея заблакавала пагадненне па ядзернай дамове
Дамову аб не распаўсюджванні ядзернай зброі кожныя пяць гадоў пераглядае 191 краіна-падпісант.
Artykuł Расея заблакавала пагадненне па ядзернай дамове pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Расея заблакавала прыняцце супольнай дэкларацыі на канферэнцыі ААН аб ядзерным раззбраенні, якая праходзіла ў Нью-Ёрку з 1 да 26 жніўня, піша BBC.
Дамову аб не распаўсюджванні ядзернай зброі кожныя пяць гадоў пераглядае 191 краіна-падпісант. Расея выступіла супраць раздзелу тэксту Дамовы, у якім выказваецца “сур’ёзная занепакоенасць” ваеннай дзейнасцю на ўкраінскіх электрастанцыях, у тым ліку на Запарожскай АЭС, якую Расея захапіла ў пачатку вайны ва Украіне. У праекце таксама адзначалася “страта кампетэнтнымі ўкраінскімі органамі кантролю над такімі месцамі ў выніку гэтых ваенных дзеянняў і іх глыбокі негатыўны ўплыў на бяспеку ў рэгіёне”.
Прадстаўнік Расеі Ігар Вішнявецкі заявіў, што ў праекце канчатковага тэксту адсутнічае “збалансаванасць”. Ён спаслаўся на “відавочна палітычны характар” некаторых параграфаў дакумента.
Artykuł Расея заблакавала пагадненне па ядзернай дамове pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.