Больш за 600 дзён за кратамі знаходзіцца Паліна Шарэнда-Панасюк
Сёння яна знаходзіцца ў выпраўленчай калоніі №24 у Гомельскай вобласці.
Artykuł Больш за 600 дзён за кратамі знаходзіцца Паліна Шарэнда-Панасюк pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Больш за 600 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца берасцейская палітвязень Паліна Шарэнда-Панасюк. Прысуд – тры гады пазбаўлення волі. Знаходзіцца ў выпраўленчай калоніі №24 у Гомельскай вобласці.
Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана больш за паўтара года таму. Палову тэрміну ўжо адбыта. Грамадскую дзяячку абвінавачваюць адразу па чатырох артыкулах крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь: Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў; Абраза прадстаўніка ўлады; Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы.
З апошніх навінаў вядома, што ў новай калоніі грамадскую дзяячку змясцілі ў ШІЗА на 20 суткаў. Паведамляецца таксама, што яна была змешчана неааднаразова ў штрафны ізалятар гомельскай калоніі.
На волі Паліну Шарэнда-Панасюк чакае двое дзяцей і муж. Актывістка адмовілася даваць паказанні як у судзе, так і падчас следства.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Больш за 600 дзён за кратамі знаходзіцца Паліна Шарэнда-Панасюк pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.