Родныя Мікалая Аўтуховіча збіраюць грошы на адваката
Яго і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей затрымалі яшчэ 1 снежня 2020 года.
Artykuł Родныя Мікалая Аўтуховіча збіраюць грошы на адваката pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Родныя Мікалая Аўтуховіча збіраюць грошы на адваката.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2016/06/mikalai_autuchovich-833x400.jpg)
Мікалая і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей затрымалі яшчэ 1 снежня 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком “тэрарыстычнай групоўкі”, якая дзейнічала на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці і нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі.
Аўтуховіча абвінавачваюць адразу па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. З 11 ліпеня па 1 жніўня Аўтуховіч трымаў галадоўку, пратэстуючы супраць таго, што яму перадаюць лісты толькі ад маці і не дастаўляюць газет.
Ягоныя родныя адкрылі збор сродкаў на адвакатаў – піша “Вясна”.
Artykuł Родныя Мікалая Аўтуховіча збіраюць грошы на адваката pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.