Восьмы пакет санкцый Еўразвязу супраць Расеі можа ўключаць энергетыку
30-31 жніўня павінна адбыцца сустрэча міністраў замежных спраў ЕЗ.
Artykuł Восьмы пакет санкцый Еўразвязу супраць Расеі можа ўключаць энергетыку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Восьмы пакет санкцый Еўразвязу супраць Расеі можа ўключаць энергетыку, гандаль і новыя адключэнні ад SWIFT. Такія прапановы вылучаныя Эстоніяй, – паведаміў міністр замежных спраў гэтай краіны Урмас Рэйнсалу ў інтэрв’ю Die Welt.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/07/45983564_403-833x400.jpg)
„Мы ўжо прадаставілі Камісіі канкрэтныя прапановы ў гэтай справе. Гаворка ідзе пра энергетыку, гандаль, далейшыя абмежаванні сістэмы SWIFT і ўключэнне ў санкцыйны спіс яшчэ большай колькасці людзей і ўстаноў. Папярэднія санкцыі працуюць, але іх недастаткова. Да зімы трэба яшчэ падняць цану для Расеі, каб гэтая вайна хутчэй скончылася”, — сказаў палітык.
30-31 жніўня павінна адбыцца сустрэча міністраў замежных спраў ЕЗ. Сярод іншага будзе абмеркавана абмежаванне на выдачу шэнгенскіх віз расейцам.
Artykuł Восьмы пакет санкцый Еўразвязу супраць Расеі можа ўключаць энергетыку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.