Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паднялася на 32-е месца ў рэйтынгу WTA
На мінулым тыдні Аляксандра Сасновіч знаходзілася на 36-й пазіцыі, а пасля выхаду ў фінал турніру ў амерыканскім Кліўлендзе перамясцілася на чатыры радкі ўверх, маючы ў сваім актыве 1461 ачко.