«Кантралёры там — гэта проста нелюдзі, сатаністы». Што чакае Сяргея Ціханоўскага ў «крытай турме» ў Жодзіне
Палітзьняволены Сяргей Ціханоўскі ўжо больш як два гады за кратамі. Яго пакаралі 18 гадамі пазбаўленьня волі. Ціханоўскі адбываў пакараньне ў Магілёве. Але яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў турму ў Жодзіне, якая лічыцца адной з самых жорсткіх у Беларусі.