Лекцыя таварыства „Скала” у Хорашчы: Беласточчына ганарыцца Кастусём Каліноўскім!
Таварыства памяці і ідэнтычнасці "Скала" і Грамадскі культурна-спартыўны цэнтр у Хорашчы правялі адкрытую лекцыю "Студзеньскае паўстанне 1863 г. у святле Віленскіх архіваў".
Artykuł Лекцыя таварыства „Скала” у Хорашчы: Беласточчына ганарыцца Кастусём Каліноўскім! pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Таварыства памяці і ідэнтычнасці „Скала” і Грамадскі культурна-спартыўны цэнтр у Хорашчы правялі адкрытую лекцыю „Студзеньскае паўстанне 1863 г. у святле Віленскіх архіваў”.
Выступоўцы ўспомнілі асобу Кастуся Каліноўскага, якім ганарыцца не толькі Беларусь, але і Беласточчына. Кажа гісторык Генрык Здановіч:
– Кастусь Каліноўскі цікавая постаць. Ён лічыцца адным з „бацькоў” сусаснага беларускага народу. Сучасная беларуская гістарыяграфія зрабіла паварот на 180 градусаў, бо Сувораў лічыцца нацыянальным героем Беларусі, а не Кастусь Каліноўскі.
Падчас імпрэзы таксама была прадстаўлена арыгінальная зброя паўстанцаў, у тым ліку косы, з калекцыі прэзідэнта аб’яднання „Памяць і ідэнтычнасць „Скала” Гжэгажа Крысевіча.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Лекцыя таварыства „Скала” у Хорашчы: Беласточчына ганарыцца Кастусём Каліноўскім! pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.