Палітзняволеную лекарку асудзілі да трох гадоў „хатняй хіміі”
Таццяна Талочка — анэстэзіёлаг-рэаніматолаг, працавала ў шпіталі у Менску.
Artykuł Палітзняволеную лекарку асудзілі да трох гадоў „хатняй хіміі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітзняволеную лекарку Таццяну Талочка асудзілі да трох гадоў „хатняй хіміі”.
Таццяна Талочка – анэстэзіёлаг-рэаніматолаг, працавала ў шпіталі у Менску. Яе затрымалі 12 траўня на працоўным месцы.
У жніўні 2020 года палітзняволеная выратавала ад пераследу падлетка Цімура Міцкевіча, які пасля збіцця сілавікамі трапіў у кому. Яна падпісала паперы, што дапытываць яго нельга, але галоўная лекарка не падпісала гэты дакумент. Цяпер 19-гадовы хлопец ваюе ва Украіне ў Палку „Кастуся Каліноўскага”. Справу лекаркі разглядзелі сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Суддзя Вольга Няборская прызнала яе вінаватай у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і прызначыла Таццяне тры гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую установу. Дзяўчыну вызвалілі ў залі суда.
Artykuł Палітзняволеную лекарку асудзілі да трох гадоў „хатняй хіміі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.