Узброеныя сілы Ўкраіны ўвайшлі ў Ліман. Расея заявіла аб выхадзе «ў больш выгадныя раёны»
1 кастрычніка прэс-сакратар Усходняй групоўкі Ўзброеных сіл Украіны Сяргей Чараваты ў этэры нацыянальнага тэлемаратону «Адзіныя навіны» пацьвердзіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны ўвайшлі ў Ліман Данецкай вобласьці і ў горадзе працягваюцца баі.