Пуцін асабіста загадаў абмяняць азоўцаў на Медзведчука
Неназваныя крыніцы распавялі выданню, што Уладзімір Пуцін не прыслухаўся да папярэджання свайго кола пра тое, што абмен выкліча негатыўную рэакцыю сярод прыхільнікаў расейскага прэзідэнта.
Artykuł Пуцін асабіста загадаў абмяняць азоўцаў на Медзведчука pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Неназваныя крыніцы распавялі выданню, што Уладзімір Пуцін не прыслухаўся да папярэджання свайго кола пра тое, што абмен 215 палонных, сярод якіх 10 замежнікаў і пяць камандзіраў з „Азоўсталі”, на Віктара Медзведчука і 55 расейцаў выкліча негатыўную рэакцыю сярод прыхільнікаў расейскага прэзідэнта.
„ФСБ была катэгарычна супраць”, — сказаў высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці.
„Паказальна, што Пуцін вырашыў абмяняць свайго набліжанага і аднаго са сваіх даўніх давераных асоб ва Украіне Медзведчука на герояў Марыупаля. Ва Украіне вельмі многія радаваліся, што вярнулі дадому воінаў, а ў Маскве вельмі многія убачылі, што для Пуціна сапраўды важна”, — сказала газеце адна з амерыканскіх крыніц. У артыкуле таксама зазначаецца, што сярод пасярэднікаў на перамовах быў расейскі алігарх Раман Абрамовіч.
Artykuł Пуцін асабіста загадаў абмяняць азоўцаў на Медзведчука pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.