17-гадовая лыжніца, якую ў Беларусі адсунулі ад спорту «праз палітыку», стала чэмпіёнкай Польшчы
Дар'я Далідовіч, дачка знакамітага беларускага лыжніка Сяргея Далідовіча, год таму стала чэмпіёнкай РБ па лыжах сярод юніёрак. Пасьля 2020 году яны з бацькам вымушаныя былі зьехаць зь Беларусі. Сёлета 1 кастрычніка Дарʼя стала чэмпіёнкай Польшчы па біятлёне сярод юніёрак.