На аўтара дакументальнага фільма пра Кастуся Каліноўскага завялі крымінальную справу
Дакументальны фільм пра Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі і Літве, выйшаў на "Белсаце" ў чэрвені.
Artykuł На аўтара дакументальнага фільма пра Кастуся Каліноўскага завялі крымінальную справу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Следчы камітэт Беларусі завёў крымінальную справу за „распальванне варожасці” супраць рэжысёра Вольгі Швед, якая стварыла дакументальны фільм пра Кастуся Каліноўскага. Пра гэта яна расказала тэлеканалу «Белсат».
Па словах сцэнарыста і рэжысёра фільма „Каліноўскі” Вольгі Швед, Следчы камітэт узбудзіў супраць яе крымінальную справу па арт. 130 КК („Распальванне нацыянальнай варожасці”) неўзабаве пасля выхаду стужкі. На яе думку, сілавікі ўгледзелі ў дакументальнай карціне абразу Крамля і Расеі.
– Асабліва, калі ідзе вайна ва Украіне і рэвалюцыя ў 2020 годзе была падаўлена пры ўдзеле Пуціна і па сцэнары паўстання 1863 года. Фільм атрымаўся надзвычай актуальны, таму СК ніяк міма не мог прайсці, – пракаментавала Швед.
Рэжысёр дадала, што не атрымала позву, паколькі ўвесь час пражывае за мяжой і мае адпаведны пашпарт серыі РР – позву ёй проста няма куды дасылаць.
Таксама стала вядома, што галоўны герой фільма гісторык Васіль Герасімчык пакінуў Беларусь у сувязі з пераследам з боку сілавікоў.
Дакументальны фільм пра Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі і Літве, выйшаў на „Белсаце” ў чэрвені. У стужцы прадстаўлены аповед пра яго жыццё і лёс, кадры раскопак і знойдзеных рэчаў, мясцін, дзе Каліноўскі жыў і кіраваў паўстаннем.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: baj.by
Artykuł На аўтара дакументальнага фільма пра Кастуся Каліноўскага завялі крымінальную справу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.