Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Октябрь
2022

Святлана Ціханоўская: Беларусы заслугоўваюць усіх прэмій свету

0
Святлана Ціханоўская: Беларусы заслугоўваюць усіх прэмій свету

Госця Рацыі – лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская.

Artykuł Святлана Ціханоўская: Беларусы заслугоўваюць усіх прэмій свету pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Госця Рацыі – лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская.

РР: Стварэнне Пераходнага аб’яднанага кабінета Беларусі – з перспектывы сённяшняга дня гэта была добрая ідэя? І ці працуе гэты кабінет так, як планавалася?

Святлана Ціханоўская: Лічу, што гэта была выдатная ідэя, перш за ўсё паказвае адзінства і тое, што ёсць у дэмакратычных сілаў структура. Перш за ўсё гэта быў адказ на тое, што пачалася вайна, і мы бачым, як наша незалежнасць здаецца крок за крокам. Каб выпрацаваць падыходы да захавання і абароны незалежнасці, павінна праца ў шматлікіх напрамках. І стварэнне пераходнага кабінета вельмі добра ўспрынялася сярод беларусаў у Беларусі і таксама ў нашых замежных партнёраў.

Цяжка пакуль сказаць, як працуе кабінет, бо не так шмат часу прайшло.

РР: Нейкія вынікі не можам рабіць, так? Бо журналісты падводзілі вынікі. Месяц мінуў, і журналісты ўжо падводзілі нейкія вынікі кабінета.

Святлана Ціханоўская: Думаю, што тут трэба сыходзіць з таго, што  чакалася ад кабінета, якія вынікі працы кабінета мы адчуем праз месяц. Тое, што мы працуем разам, што ў нас ёсць абмеркаванне амаль кожны дзень сітуацыі, тое, што ў нас з’явілася такая больш новая структура ці новы напрамак, які ўяўляе Сахашчык. Гэта нешта новае для Беларусі, бо мы заўжды казалі – мы прытрымліваемся гэтага меркавання, што наша рэвалюцыя павінна быць мірнай., мы не павінны прыпадабняцца рэжыму Лукашэнкі, мы не хочам ахвяраў. Але ж вось падтрымка нашых добраахвотнікаў ва Украіне. Тое, што нашы мужчыны трэніруюцца, каб у пэўны момант быць падрыхтаванымі да нейкіх дзеянняў – гэта толькі ціск на рэжым. Дай Бог гэтага не спатрэбіцца, але ж мы павінны рыхтавацца да таго, што гісторыя можа павярнуцца ў розных напрамках.

РР: Як вы бачыце, якія асобы павінны займацца гэтай справай – працай у кабінеце? Я да чаго. Калі з’явілася інфармацыя пра расейскае грамадзянства Сахашчыка, было вельмі шмат крытыкі. Больш таго, нават украінцы выкладалі такія вось відэа з каментарамі, што Сахашчык высылае свой расейскі пашпарт. І ўкраінцы падавалі такім чынам, што вось пачалася мабілізацыя, таму пачалі адмаўляцца ад расейскага грамадзянства. Гэта абсалютная маніпуляцыя. Але дыскусія была.

Потым, калі Аліна Коўшык пачала займацца справамі адраджэння, таксама была дыскусія ў інтэрнэце, ці мае чалавек кампетэнцыі, які 10 гадоў не жыў у Беларусі, каб гэта ўсё рабіць. Вось фарміруецца ўсё гэты кабінет, будуць з’яўляцца ўсё новыя і новыя асобы? Вы ставіце нейкія якасці, якія павінны быць у чалавека ў гэтым кабінеце?

Святлана Ціханоўская: Насамрэч асобаў можа з’яўляцца шмат. Мы будзем адкрываць яшчэ адзін напрамак – гэта сацыяльная палітыка, сацыяльныя праблемы. Але ж людзі дасылалі свае сіві ў офіс, і мы разглядалі іх усе. І я лічу, чым больш сумленных беларусаў будуць удзельнічаць у дыскусіях, у прыняцці рашэнняў, тым будзе кабінет мацнейшы.

Такі момант як расейскі пашпарт было таксама для нас неадназначна, мы не ведалі пра гэта. Але Сахашчык не паведаміў пра гэта не таму, што ён хацеў прыхаваць, а так здарылася. Гэта, канешне, такія моманты, якія мы будзем пераадольваць разам. Але ж мы разумеем, што, напрыклад, калі чалавек доўга не жыў у Беларусі, не будзе перашкаджаць гэта працы ў кабінеце. Вельмі яскравы прыклад спадар Пазняк, у якога нацыянальная ідэя ў крыві, і ён вельмі можа дапамагчы ў напрамку нацыянальнага адраджэння, напрыклад.

Самае галоўнае, каб у цябе была любоў да сваёй краіны незалежна ад таго, ёсць у цябе расейскі ці польскі пашпарт, ці літоўскі від на жыхарства, ці даўно ты не быў у Беларусі, ці ты жывеш ва Украіне, але тваё сэрца належыць Беларусі, ты можаш прыносіць карысць нашаму руху, будучыні Беларусі. І мы запрашаем усіх, хто хоча і мае сілы дапамагчы нам у цяжкія часы.

РР: Яшчэ важнае пытанне. Трохкутнік такі – Беларусь-Расея-Украіна, ёсць канфлікт Расея-Україна, ёсць Аляксандр Лукашэнка, Беларусь таксама прызнаная суагрэсарам. А ёсць такі тэзіс, што менавіта Аляксандр Лукашэнка трымае і прадстаўляе тэрыторыю Беларусі для расейскіх войскаў для таго, каб менавіта беларускія вайскоўцы не ўдзельнічалі ў гэтай вайне, што менавіта Аляксандр Лукашэнка – гарант таго, што Беларусь не будзе ўвязаная ў гэту вайну. Як вы глядзіце на гэты тэзіс увогуле?

Святлана Ціханоўская: Гэта такі шматгадовы наратыў ад рэжыму, што Лукашэнка гарант незалежнасці, гарант стабільных заробкаў і гарант таго-сяго. Але ж мы бачым, што ён сваімі рукамі знішчае суверэнітэт, незалежнасць Беларусі, і, я так думаю, што не ад яго залежыць, будуць беларусы ваяваць супраць Украіны ці не, а ад беларусаў. Ад беларускіх вайскоўцаў, ад беларускай арміі. І нашы беларусы не хочуць ваяваць супраць Украіны, і там у рэжыме ведаюць пра гэты настрой у  арміі. І таму вось аддаць такі загад ці загад аб мабілізацыі – гэта будзе палітычны суіцыд для Лукашэнкі. Бо нават тыя, хто падтрымлівае яго палітычна, камфортна ім у дыктатуры, яны насамрэч не падтрымліваюць вайну.

РР: Я прачытаў там таксама інфармацыю, што ў фаварытах на Нобелеўскую прэмію Аляксей Навальны і Святлана Ціханоўская. З кім у Расеі размаўляць?

Святлана Ціханоўская: Аляксей Навальны лічыцца адным з такіх буйных апазіцыянераў, ён у турме, і размаўляць трэба з людзьмі.

РР: Менавіта з грамадствам, так?

Святлана Ціханоўская: З грамадствам. Мы разумеем, што ў Расеі ёсць свая апазіцыя, але ж у нас зусім розны кантэкст у нашых абедзвюх краінах. Перш за ўсё ў Беларусі рэжым прайграў выбары, у Расеі Пуцін законны прэзідэнт. І тут ад расейцаў залежыць, хто будзе наступны прэзідэнт, ці будзе гэты чалавек увогуле. І канешне мы можам дзяліцца вопытам з апазіцыяй Расеі, але ж, я думаю, што мы за два гады так шмат прайшлі, многаму навучыліся, што мы самі можам навучыць каго заўгодна. Але ж, калі расейцы дойдуць да таго моманту, калі гэта магчыма, як беларусы ў 2020 годзе паўстануць, можа, гэта будзе нейкі ключавы момант.

Але ж я лічу, што Нобелеўская прэмія павінна быць аддадзеная беларусам, бо мы за мірны шлях, за мірныя падзеі, за мірную рэвалюцыю. І, канешне, беларусы заслугоўваюць усіх прэмій свету.

РР: Вось Святлану Ціханоўскую крытыкавалі, бо не было ў вас нібыта адказу на пытанне: чый Крым. Сёння ёсць адказ на гэтае пытанне?

Святлана Ціханоўская: У мяне заўжды быў адказ на гэтае пытанне, але мы павінны разумець, што з самага пачатку мы вельмі стараліся дыпламатычна абыходзіць вострыя пытанні, бо ў нас была вельмі такая турбулентная сітуацыя, і ў нас не было геапалітычнай барацьбы. Мы не хацелі чапаць гэтыя пытанні, якія тычацца нейкіх канфліктных момантаў. Я спачатку казала: дэ-юрэ, дэ-факта гэта прынята, але ж трэба калісьці адмаўляцца і ад дыпламатыі, і  я потым заўжды казала і паўтарала, што Крым, канешне, украінскі. І заўжды ім быў, і нават да вайны гэта казалі, бо як ёсць так ёсць. Калі краіна акупавана, то яна дэ-юрэ і дэ-факта акупаваная.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Святлана Ціханоўская: Беларусы заслугоўваюць усіх прэмій свету pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин. Главное за день





Москва

Сезон 2024 года открыт!


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Бесстыковые пути делают метро Москвы комфортнее и современнее



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Анастасия Волочкова

«Мой рай»: Волочкова уединилась с тайным спутником на Мальдивах




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

В поселке Калининец состоялся этап Чемпионата и Первенства Москвы и МО по кроссу «Кубок Kramar Motorsport»

Спортсмены Росгвардии завоевали более 10 медалей на международных и российских соревнованиях по плаванию

Сезон 2024 года открыт!


Ига Свёнтек

«Ну и кто сказал, что женский теннис — это скучно?» Свёнтек — после матча с Соболенко



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Кубок

В дивизии имени Ф.Э. Дзержинского Росгвардии стартовал турнир по боксу «Кубок Победы»



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России