Усё новыя тэлеграм-чаты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі
Яшчэ адзін тэлеграм-чат на Берасцейшчыне прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі - "Каментатарская".
Artykuł Усё новыя тэлеграм-чаты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Яшчэ адзін тэлеграм-чат на Берасцейшчыне прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі. Гаворка ідзе пра „Каментатарскую” – у ім пераважна акаўнт рэгіянальнага медыя „Першы рэгіён”, — адзначыла праваабаронца Ганна.
– У Адміністрацыйным кодэксе ёсць такі артыкул, другая частка артыкула 19.11, ён прадугледжвае адказнасць за распаўсюд або захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, якія ўключаны ў рэспубліканскі спіс эсктрэмісцкіх матэрыялаў. Нашыя суды ўжо шмат чаго напрызнавалі такім. У асноўным апошнія два гады гэта ўсялікія незалежныя медыя, пратэстныя чаты.
Тыдзень таму да ліку экстрэмісцкіх матэрылаў быў дададзены тэлеграм-канал рэгіянальнага выдання „Першы рэгіён”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Усё новыя тэлеграм-чаты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.