Вера Лапко выйшла ў асноўную сетку турніру ІТФ у Славакіі
У матчы 2-га круга кваліфікацыі яна ўпэўнена абыграла славачку Міколу Добнераву (987) — 6:3, 6:1. Наступнай саперніцай Лапко стане расейка Кацярына Казіёнава (292).
Artykuł Вера Лапко выйшла ў асноўную сетку турніру ІТФ у Славакіі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларуска Вера Лапко (365 ВТА) прабілася ў асноўную сетку турніру ІТФ у Трнава. У матчы 2-га круга кваліфікацыі яна ўпэўнена абыграла славачку Міколу Добнераву (987) — 6:3, 6:1. Наступнай саперніцай Лапко стане расейка Кацярына Казіёнава (292).
Аляксандра Сасновіч (31-ы нумар ВТА) правяла матч 1/16 фіналу турніру ВТА-500 у чэшскай Астраве. Беларуска абыграла прадстаўніцу Латвіі Алену Астапенку (16 ВТА) — 6:2, 6:2.
Украіна плануе сумесна з Партугаліяй і Іспаніяй прыняць ЧС-2030
Украіна плануе ўдзельнічаць у сумеснай заяўцы Іспаніі і Партугаліі на правядзенне фінальнага турніру чэмпіянату свету 2030 года па футболе, – паведамляе The Times. Па звестках крыніцы, рашэнне ўхвалена ўрадамі Іспаніі і Партугаліі і прэзідэнтам Украіны. Афіцыйная аб’ява запланавана на 5 кастрычніка падчас прэс-канферэнцыі ў штаб-кватэры УЕФА. Плануецца, што Украіна прыме некалькі матчаў групавога этапу. На арганізацыю турніру таксама прэтэндуе Марока. У дадатак дзве сумесныя заяўкі падалі Аргенціна, Уругвай, Парагвай і Чылі, а таксама Егіпет, Грэцыя і Саудаўская Аравія.
Аляксандр Хацкевіч — галоўны трэнер кіпрскай „Карміятысы”
Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч узначаліў кіпрскую „Карміятысу”, якая выступае ў наймацнейшым футбольным дывізіёне краіны. Пасля пяці тураў бягучага чэмпіянату „Карміятыса” з шасцю ачкамі займае 11-е месца ў турнірнай табліцы. Апошнім месцам працы 48-гадовага беларускага спецыяліста быў валгаградскі „Ротар”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Вера Лапко выйшла ў асноўную сетку турніру ІТФ у Славакіі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.