30 верасня 2022 Нілу Гілевічу споўніўся б 91 год
Алена Анісім распавяла, чаму ён настолькі важны для беларускасці.
Artykuł 30 верасня 2022 Нілу Гілевічу споўніўся б 91 год pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Заслужаны дзеяч навукі БССР, народны паэт Беларусі, лаўрэат некалькіх прэмій Паэт і Грамадзянін Ніл Гілевіч дарагі беларускаму народу, але не ўладам. Таму дата прайшла па за ўвагай у Беларусі. Хаця Ніл Гілевіч вельмі шмат зрабіў для Беларусі.
Пра што сведчаць 5 ардэнаў, медаль Францыска Скарыны, некалькі літаратурных прэмій, кажа старшыня зліквідаванага ўладай Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Алена Анісім:
– Ён не мог ёй ніколі здрадзіць – сваёй Бацькаўшчыне, сваёй Радзіме, гісторыі свайго Края і свайму народу. Менавіта таму Ніл Гілевіч заўсёды заставаўся верны тым ідэалам, якія ён успрыняў з самага маленства, у якія ён верыў, і якім ён не здрадзіў да самага канца.
Паводле Алены Анісім Ніл Гілевіч усё жыццё бараніў родную мову і перасцерагаў беларусаў, што «не будзе мовы – не будзе Беларусі. Быў супраць падрыхтоўкі закону аб дзвюхмоўі. Але верыў, што ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы да Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 30 верасня 2022 Нілу Гілевічу споўніўся б 91 год pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.