Анонс перадачы „Маніфест”. Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная
![Анонс перадачы „Маніфест”. Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/10/А.-Чумакоў-Т.-Ячная.jpg)
“Насамрэч Каляды могуць быць калі заўгодна”, – пасміхаюцца Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная.
Artykuł Анонс перадачы „Маніфест”. Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная. Беларускі тандэм, які нядаўна запісаў у Варшаве калядны альбом. І хаця за вокнамі пануе восень, тым не менш магічная зімовая атмасфера падчас студыйнай працы адчувалася вельмі добра.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/10/%D0%90.-%D0%A7%D1%83%D0%BC%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D1%83%CC%86-%D0%A2.-%D0%AF%D1%87%D0%BD%D0%B0%D1%8F.jpg)
“Насамрэч Каляды могуць быць калі заўгодна”, – пасміхаюцца Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная.
– Толькі чуеш першыя гукі „Ціхай ночы”, ці „Танэнбаўм”, ці яшчэ чаго-небудзь, то адразу ўсё разумееш, можна адласці ўсе справы і паглыбляцца ў свет чароўнага. Таксама чараўніцтва нясе беларуская мова, на якой ўсё спяваецца. Потым чараўніцтва нясуць гуслі. Гуслі – інструмент надзвычай мілагучны. І ўсё гэта разам прыемная музыка, беларуская мова, гуслі, мужчынскі і жаночы голас, якія спяваюць све партыі, цалкам ёсць поўная карцінка паглыбіцца ў свет казкі.
Сёння Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная стануць гасцямі аўтарскай праграмы Марыны Савіцкай “Маніфест”. Пачуць выпуск праекту і паглыбіцца ў калядны сусвет артыстаў можна ўжо ў 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Анонс перадачы „Маніфест”. Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.