Дыскрымінацыя беларускіх медыкаў у ЕС
Эксперт зазаначае, што верыфікацыя беларускіх медычных дакументаў у Еўропе пасля пачатку вайны стала яшчэ больш складанай.
Artykuł Дыскрымінацыя беларускіх медыкаў у ЕС pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускія медыкі, якія змушаны пакінуць краіну, у Еўропе сталі ўсё часцей сутыкацца з дыскрымінацыяй пры прыёме на працу, пра гэта кажа кардынатарка фонду медычнай салідарнасці Лілія Тарасенка.
– Варта гэта прызнаць, існуе дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце, таму што мы прадстаўнікі краіны агрэсара. Нельга сказаць, што гэта масавая гісторыя, але гэта з’явілася. Гэтага амаль няма на побытавым узроўні – на ўзроўні бальніц, але на ўзроўні чыноўнікаў, бюракратычнага апарату гэта ёсць.
Эксперт зазначае, што верыфікацыя беларускіх медычных дакументаў у Еўропе ніколі не была простай, але пасля пачатку вайны 24 лютага ўсё стала яшчэ больш складана. Апроч таго, час ад часу беларускія медыцынскія ВНУ наўмысна не выдаюць доктару патрэбныя для нострыфікацыі дакументы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Дыскрымінацыя беларускіх медыкаў у ЕС pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.