Рух па Крымскім мосце цалкам закрыты
Цыстэрна з палівам, паводле папярэдніх звестак, гарыць на адным з участкаў Крымскага моста.
Artykuł Рух па Крымскім мосце цалкам закрыты pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Цыстэрна з палівам, паводле папярэдніх звестак, гарыць на адным з участкаў Крымскага моста, суднаходныя аркі не пашкоджаны, паведаміў саветнік кіраўніка Крыма Алег Кручкоў.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/10/90b9b6b-588a7c90-e6bc-442a-a153-fb911e7a98a8.png)
«Папярэдне, гарыць цыстэрна з палівам на адным з участкаў. Суднаходныя аркі не пашкоджаны. Аб прычынах і наступствах казаць рана. Вядуцца працы па тушэнні пажару», – напісаў Кручкоў. У прэс-службе Крымскай чыгункі паведамілі, што адбылося ўзгаранне паліўнай цыстэрны ў хвасце грузавога цягніка. «Лакаматыў з часткай вагонаў выведзены на станцыю Керч. Вядуцца аварыйныя працы. Прычыны здарэння высвятляюцца», – гаворыцца ў паведамленні.
Таксама на Крымскім мосце абваліўся адзін з пралётаў аўтадарогі. Як гэта магло адбыцца, і прычым тут пажар – невядома. Рух па Крымскім мосце цалкам закрыты, рыхтуецца запуск паромнай пераправы праз праліў, заявілі «улады Крыма».
Artykuł Рух па Крымскім мосце цалкам закрыты pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.