Адам Міхнік: Бяляцкі – вялікі еўрапеец, вялікі абаронца правоў чалавека
Узнагарода для ўсіх, хто абараняе дэмакратыю.
Artykuł Адам Міхнік: Бяляцкі – вялікі еўрапеец, вялікі абаронца правоў чалавека pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Узнагарода для ўсіх, хто абараняе дэмакратыю. Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру за 2022 год сталў беларус Алесь Бяляцкі. На думку Адама Міхніка, гэта ўзнагарода для ўсіх, хто абараняе правы чалавека і міру ў сённяшнім свеце.
Галоўны рэдактар „Газеты Выборчай” падкрэсліў, што дзякуючы беларускім набелістам, Беларусь хутка стане еўрапейскай і дэмакратычнай краінай.
– Гэта вялікі чалавек, вялікі еўрапеец, вялікі абаронца правоў чалавека, я ўсё больш шчаслівы, мне давялося пачуць столькі людзей. Дзякуючы гэтым нобелеўскім лаўрэатам Беларусь хутка стане дэмакратычнай краінай. Жыве Беларусь!
У гісторыі Беларусі ўпершыню Нобелеўскую ўзнагароду атрымала ў 2015 годзе Святлана Алексеевіч. Учора стала вядома, што прэмію міру Нобелеўскі камітэт прызнаў Алесю Бяляцкаму.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Адам Міхнік: Бяляцкі – вялікі еўрапеец, вялікі абаронца правоў чалавека pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.