Беларускі фонд „Страна для жизни” працягвае сваю працу
Аб’яднанне па-ранейшаму дапамагае палітвязням, а таксама ладзіць розныя праекты па адаптацыі і самарэалізацыі.
Artykuł Беларускі фонд „Страна для жизни” працягвае сваю працу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Аб’яднанне па-ранейшаму дапамагае палітвязням, а таксама ладзіць розныя праекты па адаптацыі і самарэалізацыі.
„Аднак нядаўна мы вырашылі перафарматаваць дзейнасць фонду і падзяліць два асноўныя накірункі нашай дапамогі”, – кажа кіраўнік „Kraj do Zycia” Марыя Мароз.
– Адбыўся такі некаторы падзел у нас. Я сышла як кіраўнік з літоўскага фонду, там зараз кіраўніца Вольга Зазуленская. Яны непасрэдна працягваюць займацца дапамогай палітвязням і ўсімі палітычнымі кірункамі. Я засталася кіраўніком у польскай фундацыі „Kraj dla Zycia”. І тут мы больш займаемся адукацыйнымі праграмамі для працы з эмігрантамі.
Як зазначыла Марыя, плануецца, што такое падзяленне дазволіць зрабіць працу па абодвух накірунках больш прадуктыўнай.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларускі фонд „Страна для жизни” працягвае сваю працу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.