Расейскія прыватныя вайсковыя кампаніі вярбуюць наёмнікаў у Беларусі
Прп гэта заявіў у эфіры "Вайсковага тэлебачання" прадстаўнік галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі.
Artykuł Расейскія прыватныя вайсковыя кампаніі вярбуюць наёмнікаў у Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Прп гэта заявіў у эфіры „Вайсковага тэлебачання” прадстаўнік галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі.
„Паводле звестак галоўнага ўпраўлення выведкі, перш за ўсё актыўна працуе цяпер «Вагнер”, – сказаў ён. – Разгарнулі ў Менску і некаторых гарадах свае вярбовачныя пункты і ажыццяўляюць набор ахвочых „працаваць” у „Вагнеры”, удзельнічаць у вайне супраць Украіны. Колькі ім удасца завербаваць людзей, будзем высвятляць. Але такія захады менавіта на тэрыторыі Беларусі праводзяцца”.
Скібіцкі заявіў, што цяпер каля мяжы з Украінай сканцэнтравана шэсць батальёнаў Узброеных сіл Беларусі. „Гэта механізаваныя батальёны, батальёны паветрана-дэсантных войскаў – так званага камандавання сіл спецыяльных аперацый”, – канкрэтызаваў прадстаўнік украінскай ваеннай выведкі. Разам з тым, прадстаўнік украінскай вайсковай выведкі перакананы, што Расея не пакідае спроб прымусіць Лукашэнку адкрыта ўступіць у вайну.
Artykuł Расейскія прыватныя вайсковыя кампаніі вярбуюць наёмнікаў у Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.