«Мне страшна. Я ўрэшце дома». Пра «Анталёгію паэтак», укладзеную Вальжынай Морт
Беларусь, як кажуць, кніжная нацыя — яе духоўнае аблічча стварыла культура пісанага і друкаванага слова. Дзякуючы гэтай асаблівасьці, я ўпэўнены, краіна стрывае і цяперашняе — ужо каторае! — нашэсьце барбараў на беларушчыну. Новая кніга ініцыятывы «Пфляўмбаўм» — яшчэ адзін гэтаму доказ.