Што за вайсковая тэхніка едзе ў Беларусь і што ў Беларусі ёсьць на ўзбраеньні. Разьбіраемся
Раніцай 9 кастрычніка ў Воршы зьнялі на відэа эшалён з вайсковай тэхнікай. На відэазапісе можна ўбачыць 12 танкаў з маркіроўкай Н-2200 (індэкс негабарытнасьці) і вагон зь людзьмі ў вайсковай форме. Эшалён накіроўваецца праз станцыю «Ворша-Цэнтральная» ў бок Расеі, на ім вязуць танкі Т-72А.