Ціханоўская прапанавала Зяленскаму збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю
"Аб'яднаны Пераходны Кабінет гатовы да супрацы з Украінай і ўсталявання дыпламатычных і палітычных адносінаў. Мы гатовыя дзейнічаць разам з Украінай», – заявіла Святлана Ціханоўская.
Artykuł Ціханоўская прапанавала Зяленскаму збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Святлана Ціханоўская запісала відэазварот пасля заявы Лукашэнкі аб разгортванні ў Беларусі сумеснай расейска-беларускай групоўкі войскаў.
«Я веру, што Расея атрымае паразу, а Украіна адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і абароніць незалежнасць. Беларусы ўвесь гэты час будуць з народам Украіны.
Беларусы – гэта не Лукашэнка. Лукашэнка – ганьба маёй краіны.
Мы прапануем Украіне і ўкраінскаму народу збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю. Аб’яднаны Пераходны Кабінет гатовы да супрацы з Украінай і ўсталявання дыпламатычных і палітычных адносінаў. Мы гатовыя дзейнічаць разам з Украінай», – сказала Святлана Ціханоўская.
Artykuł Ціханоўская прапанавала Зяленскаму збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.