Коцікі свабоды зноў у Познані!
У нядзелю, 16 кастрычніка, у Познань вяртаецца выстава рэпрадукцый «Малюю наша жыццё» беларускай ілюстратаркі Вольгі Якубоўскай, вядомай сваімі «Коцікамі Свабоды», што адлюстроўваюць падзеі мірнага пратэсту ў Беларусі.
Artykuł Коцікі свабоды зноў у Познані! pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/10/u808heoh1a8.jpeg)
Дата: 16 кастрычніка/ Час: 18.00 (час мясцовы)/ Месца: прастора «MY», Fredry 5, Познань.
«Я раней ілюстравала кнігі, а цяпер кніга — гэта наша з вамі жыццё і я магу і павінна ілюстраваць яе!», — кажа спадарыня Вольга.
На вернісажы дасць канцэрт беларуская спявачка Алена Каданава. Спадарыня Алена піша і спявае песні на трох мовах (беларуская, польская, руская), якія адлюстроўваюць розныя гісторыі з жыцця ў польскай эміграцыі.
Прыходзьце пазнаёміцца ды пагутарыць са спадарыняй Вольгай, натхніцца ды напоўніцца цеплынёй.
Выстава працягнецца па 3 лістапада.
Уваход на выставу вольны, а на канцэрт — donation.
Artykuł Коцікі свабоды зноў у Познані! pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.