Азараў зняпраўдзіў старт плана «Перамога»
![Азараў зняпраўдзіў старт плана «Перамога»](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/10/Аляксандр-Азараў.jpg)
На думку Аляксандра Азарава, улады "спрабуюць справакаваць і выявіць удзельнікаў плана, баючыся яго патэнцыялу".
Artykuł Азараў зняпраўдзіў старт плана «Перамога» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Аб’яднаны пераходны кабінет зняпраўджвае старт плана „Перамога”. Сёння ў тэлеграм-каналах і чатах з’явіліся паведамленні пра яго пачатак.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/10/%D0%90%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80-%D0%90%D0%B7%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%9E.jpg)
Аляксандр Азараў заявіў, што інфармацыя аб запуску плана не адпавядае рэчаіснасці. На яго думку, лукашэнкаўскія ўлады „спрабуюць справакаваць і выявіць удзельнікаў плана, баючыся яго патэнцыялу”.
Аспрэчанне ад Аб’яднанага пераходнага кабінета з’явілася на фоне супярэчлівых заяваў прадстаўнікоў улады. Спачатку міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў, што ў краіне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, пасля паспрабаваў змякчыць сваю заяву, не абвяргаючы.
Аляксандр Лукашэнка назваў тое, што адбываецца, „падвышанай тэрарыстычнай небяспекай”, а пазней КДБ і зусім аспрэчыў увядзенне рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі.
Artykuł Азараў зняпраўдзіў старт плана «Перамога» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.