103news.com
World News in Belarusian
Октябрь
2022

Хакеісты менскага „Дынама” прайгралі „Спартаку” у турніры КХЛ

0

Хакеісты менскага „Дынама” прайгралі 2:3 маскоўскаму „Спартаку” ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. У складзе «зуброў» вызначыўся Павел Варфаламееў, які працягнуў сваю выніковую серыю да шасці матчаў, а таксама Нік Мёрклі. Гэтая параза стала для падначаленых Крэйга Вудкрафта чацвёртай запар і восьмай у апошніх дзевяці матчах. На дадзены момант „зубры” з 18 баламі размяшчаюцца на 8-м радку Заходняй канферэнцыі, адстаючы ад 7-га месца ўжо на пяць ачкоў. Наступны матч у рэгулярцы КХЛ дынамаўцы правядуць у суботу супраць яраслаўскага „Лакаматыва” – гэтым матчам менчане завершаць выязную серыю.

Жлобінскі „Металург” выйграў чацвёрты матч запар у беларускай экстралізе

Трыма матчамі ў Салігорску, Лідзе і Гомелі працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі. Дзеючы чэмпіён краіны „Металург” у гасцях мінімальна перамог аўтсайдэра чэмпіянату „Лідай”. Пасля двух перыядаў „ваўкі” вялі ў ліку, але за 10 секунд да фінальнай сірэны лідчане перавялі сустрэчу ў авертайм, дзе ўсё ж саступілі – 3:4.
Не хапіла асноўнага часу і „Гомелю” з „Лакаматывам”, зыход гэтай сустрэчы вырашыўся ў серыі булітаў, дзе больш дакладней былі гамяльчане – 3:2. У яшчэ адным паядынку вечара адзін з лідараў сезона „Шахцёр” у Салігорску ўпэўнена справіўся з „Дынама-Маладэчна” – 5:1. Свой бамбардзірскі багаж папоўніў лепшы снайпер „гарнякоў” Міхаіл Стэфановіч, у актыве хакеіста дзве закінутыя шайбы і адна перадача.

Шаранговіч правёў карысную гульню ў прайграным матчы „Нью-Джэрсі”

У матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Нью-Джэрсі” на выездзе прайграў „Філадэльфіі” з лікам 2:5. Беларускі форвард гасцей Ягор Шаранговіч правёў на пляцоўцы 16 хвілін 34 секунды, нанёс два кідкі, заблакаваў два стрэлы і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці „+1”.

Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Сан-Дыега

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-500 у амерыканскім Сан-Дыега з прызавым фондам 757 тысяч даляраў. Мінулай ноччу пятая ракетка планеты ў 1/8 фіналу ўзяла верх над 52-ім нумарам сусветнага рэйтынгу амерыканкай Слоан Стывенс – 1:6, 6:3, 6:2. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 2 хвіліны. У чвэрцьфінале суперніцай Арыны Сабаленкі будзе харвацкая тэнісістка Донна Векіч.

Кіеўскае «Дынама» пацярпела чацвёртую паразу ў розыгрышы Лігі Еўропы

Кіеўскае «Дынама» саступіла ў матчы 4-га тура групавога этапу Лігі Еўропы з французскім «Рэнам» з лікам 0:1. Сустрэча прайшла ў Кракаве. Адзіны гол у матчы на 48-й хвіліне забіў абаронца Крыстафер Ву. „Дынама” саступіла ў чацвёртай сустрэчы ў рамках бягучага розыгрышу Лігі Еўропы, у актыве ўкраінскай каманды нуль балаў за чатыры матчы. Кіяўляне замыкаюць табліцу групы B. У «Рэна» 10 ачкоў пасля чатырох сустрэч, каманда займае другое месца. Гол Мактамінэя на 93-й хвіліне прынёс «МЮ» перамогу над «Амоніяй» 1:0. Іспанскі „Беціс” на хатняй арэне згуляў унічыю з „Ромай” з лікам 1:1.

Левандоўскі: Калі „Залаты мяч” не адменяць, яго выйграе Бензема

Форвард „Барселоны” Роберт Левандоўскі лічыць, што французскі нападнік „Рэала” Карым Бензема з’яўляецца фаварытам у барацьбе за „Залаты мяч”. Абодва гульцы прэтэндуюць на ўзнагароду, цырымонія ўручэння прыза пройдзе 17 кастрычніка. Дзеючым уладальнікам прыза з’яўляецца Ліянэль Месі. „Калі „Залаты мяч” не адменяць, то ён, хутчэй за ўсё, выйграе гэты прыз, так”, – прыводзіць словы Левандоўскага выданне Goal. У мінулым сезоне Бензема ў 32 матчах іспанскага першынства забіў 27 мячоў, у Лізе чэмпіёнаў у 12 матчах француз вызначыўся 15 разоў. Левандоўскі ў складзе „Баварыі” вызначыўся 35 галамі ў 34 матчах Бундэслігі, у Лізе чэмпіёнаў паляк забіў 13 галоў у 10 гульнях.

У фінале жаночага чэмпіянату свету па валейболе згуляюць Сербія і Бразілія

Жаночая зборная Бразіліі па валейболе абыграла каманду Італіі ў паўфінальным матчы чэмпіянату свету. Сустрэча ў нідэрландскім Апелдорне завяршылася з лікам 3-1 на карысць бразільянак. За залатыя медалі бразільянкі паспрачаюцца са зборнай Сербіі. Фінальная сустрэча адбудзецца 15 кастрычніка. Італьянкі ў той жа дзень згуляюць у матчы за трэцяе месца з камандай ЗША.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Хакеісты менскага „Дынама” прайгралі „Спартаку” у турніры КХЛ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Более 14 тысяч жителей СВАО получили новые квартиры по реновации - Собянин





Москва

Центр восточной медицины в Петербурге


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Более 14 тысяч жителей СВАО получили новые квартиры по реновации - Собянин



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Джиган

«Опухший утопленник»: Джиган пожаловался, что супруга снимает его с неудачных ракурсов




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Собянин: Москвичи завоевали золото на международной астрономической олимпиаде

У экс-супруги Матвея Сафина изъяли "Мерседес"

Две медали привезли псковички с чемпионата России по пилонному спорту


Бобби Риггс

51 год назад прошла «Битва полов» между Билли Джин Кинг и Бобби Риггсом



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Симферополь

Презентация экстравагантного учебника по журналистике прошла в Крыму



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России