Фэйкавы канал «Байпола» абвясціў пра пачатак «Плана Перамога»
Фэйкавыя паведамленні пра пераход да «Плана Перамога» сёння сталі рассылацца па раённых чатах. Назва сапраўднага канала аб'яднання былых сілавікоў — By_Pol. Фэйкавага — By_Pol_official.
Artykuł Фэйкавы канал «Байпола» абвясціў пра пачатак «Плана Перамога» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Клон канала «Байпола», куды нагналі 22 тысячы падпісантаў (ці закупілі ботаў), апублікаваў сёння пост, што 14 кастрычніка Аб’яднаны пераходны кабінет нібыта прыступае да «Плана Перамога».
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/10/388c95e-e8fv9.jpg)
«У адпаведнасці з Пастановай №2 ад 22 верасня 2022 г. Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі паведамляе пра рэалiзацыю мабiлiзацыйнага плана «Перамога». Лукашэнка цяпер знаходзіцца за мяжой, а нашы навучаныя ўзброеныя атрады ўжо ў Менску і гатовыя да аднаўлення незалежнасці сілавым шляхам. Кожны, хто атрымаў мабілізацыйнае прадпісанне, дзейнічае ў адпаведнасці з заданнем. Каму не прыйшло прадпісанне — тэрмінова звяжыцеся з ботам», — пішацца ў паведамленні. У арыгінальным канале такога паста няма. Апошні пост у ім — зварот Сахашчыка за 12 кастрычніка.
Фэйкавы канал верагодна створаны спецслужбамі. Дата стварэння — 4 траўня. 5 кастрычніка канал перайменавалі ў BYPOL і сталі запаўняць яго. Там дублююцца пасты арыгінальнага канала за апошнія два гады.
Аднак назва сапраўднага канала аб’яднання былых сілавікоў — By_Pol. Фэйкавага — By_Pol_official.
Вядома, што фэйкавыя паведамленні пра пераход да «Плана Перамога» сёння сталі рассылацца па раённых чатах.
Artykuł Фэйкавы канал «Байпола» абвясціў пра пачатак «Плана Перамога» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.