«Вочы ў вочы» з Алесем Бяляцкім
З нядзелі, 16 кастрычніка, цягам 10 нядзеляў, у нашым эфіры будуць гучаць архіўныя гутаркі з Алесем Бяляцкім.
Artykuł «Вочы ў вочы» з Алесем Бяляцкім pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пачынаючы ад бліжэйшай нядзелі 16 кастрычніка, цягам 10 нядзеляў, у нашым эфіры будуць гучаць архіўныя гутаркі з Алесем Бяляцкім. Заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» стаў адным з трох сёлетніх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/10/andrasiuk-bialacki-1-800x400.jpg)
„Вочы ў вочы” – гэта архіўныя праграмы, якія для эфіру Беларускага Радыё Рацыя запісаў Міхал Андрасюк у 2016 годзе.
Кожную з перадач „Вочы ў вочы” можна будзе слухаць у апошнюю гадзіну нядзельнага эфіру ў 16:35.
Зараз Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў зняволенні. Таму размовы з ім, запісаныя 6 гадоў таму, пасля першага яго зняволення, у тыя пару гадоў, калі ён знаходзіўся на свабодзе, набываюць вялікае значэнне.
Слухайце «Вочы ў вочы» з Алесем Бяляцкім кожную нядзелю а 16:35 беларускага часу. У Польшчы на гадзіну раней.
Artykuł «Вочы ў вочы» з Алесем Бяляцкім pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.