У Беластоку прайшла „Беларуская вечарына”
У мерапрыемстве ўдзельнічала каля двух соцень беларусаў, якія жывуць у Беластоку і з розных прычын не могуць зараз вярнуцца на Радзіму.
Artykuł У Беластоку прайшла „Беларуская вечарына” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беластоку ў клубе Fama прайшла „Беларуская вечарына”.
У мерапрыемстве ўдзельнічала каля двух соцень беларусаў, якія жывуць у Беластоку і з розных прычын не могуць зараз вярнуцца на Радзіму. У цёплай і ўтульнай абстаноўцы ўдзельнікі вечарыны маглі спакойна паразмаўляць між сабою, пазнаёміцца, на імправізаваным кірмашыку набыць рэчы з нацыянальнай сімволікай. А разынкай усёй вечарыны стаў канцэрт гурта NaviBand.
Гаворыць арганізатар вечарыны, кіраўнік фонда «Акно на ўсход» – Павел Міцкевіч:
– „Беларуская вечарына” – гэта важная імпрэза для таго, каб усе людзі, якія выехалі з Беларусі не па сваёй волі, змаглі знайсці нейкі момант, калі могуць спыніцца і паглядзець, што вакол, адно на аднаго паглядзець, набрацца сілаў, адно аднаму дапамагчы, стаць зноў на ногі і рухацца далей. Таму для нас вельмі важна, каб было такое, каб хаця б на гадзіну забыцца на тое, што зараз адбываецца ў свеце і паглядзець, што нас многа і мы – сіла.
„Беларуская вечарына” ў Беластоку праводзіцца ў другі раз. Першая такая імпрэза адбылася год таму. Тады беларусаў забаўляў канцэртам таксама гурт NaviBand.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоку прайшла „Беларуская вечарына” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.