У палітвязняў з Берасцейшчыны дні народзінаў
Аляксандр Казлянка, Даніла Чуль і Зміцер Качурка – такія палітвязні з Берасцейшчыны святкуюць свой дзень народзінаў у зняволенні сёння, 15 кастрычніка.
Artykuł У палітвязняў з Берасцейшчыны дні народзінаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Аляксандр Казлянка, Даніла Чуль і Зміцер Качурка – такія палітвязні з Берасцейшчыны святкуюць свой дзень народзінаў у зняволенні сёння, 15 кастрычніка.
Праваабаронцы заклікаюць выкарыстоўваць такую нагоду для маральнай падтрымкі і сувязі з тымі, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных справах:
– Берасцеец Аляксандр Казлянка сустрэне свой другі запар Дзень народзінаў за кратамі. Судзілі яго ў Менску па справе анархістаў. Адметна тое, што суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Прысуджана шэсць гадоў калоніі. Знаходзіцца ў СІЗА №1 у Менску.
Берасцеец Даніла Чуль таксама другі раз сустрэне свой дзень народзінаў у месцы абмежавання волі. Праходзіць па справе анархістаў. Прысуд – 5 гадоў калоніі. Дасылаць тэлеграмы, паштовыя пераводы і паштоўкі можна ў СІЗА №1.
І палітвязню Змітру Качурку прысудзілі паўтары гады «хіміі» па «карагоднай справе», якая датычыцца падзеяў верасня 2020 года. Віншаванні можна дасылаць у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №39 Крупскага раёна.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У палітвязняў з Берасцейшчыны дні народзінаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.