Пяты выпуск Праграмы стратэгічных інвестыцый: 48 мільёнаў злотых для Падляшша
На 5-ы выпуск Праграмы стратэгічных інвестыцый Падляшша падало некалькі заявак, але толькі адна атрымала фінансаванне ў памеры 48 мільёнаў злотых.
Artykuł Пяты выпуск Праграмы стратэгічных інвестыцый: 48 мільёнаў злотых для Падляшша pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На 5-ы выпуск Праграмы стратэгічных інвестыцый Падляшша падало некалькі заявак, але толькі адна атрымала фінансаванне ў памеры 48 мільёнаў злотых. Гэта Сувальская спецыяльная эканамічная зона.
Эканамічны эфект ад гэтага для ўсяго Падляшша падчас адмысловай прэс-канферэнцыі адзначыў дэпутат Сейму Рэспублікі Польшча Яраслаў Зяліньскі:
– Сёння не ідзе толькі пра тое, каб ствараць месцы працы, а пра тое, каб ствараць высокааплатныя спецыялізаваныя месцы працы. Варта стварыць інвестыцыйныя ўмовы для для прадпрыемцаў, якія бачаць свой шанец у гэтых месцах, якія будуць сваёй дзейнасць прыспешваць развіццё эканомікі. Канешне пасля перыяду кавіду, а таксама з цяжкасцяў звязаных з вайной, якую пачала Расея на чале з Уладзімірам Пуціным ва Украіне, маю на ўвазе інфляцыю і высокія цэны на сыравіну.
Па словах спікера, больш за 200 кампаній ужо інвеставалі ў Сувальскую спецыяльную эканамічную зону, стварыўшы больш за 18 000 працоўных месцаў. У планах – набыццё 130 га інвестыцыйнай зямлі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Пяты выпуск Праграмы стратэгічных інвестыцый: 48 мільёнаў злотых для Падляшша pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.