Польскі аматар Лукашэнкі, які зьбіраўся ехаць у Беларусь, рэгіструе ўласную партыю, каб трапіць у Сэйм
Былы польскі актор Войцех Альшанскі, які ладзіў пікеты ў падтрымку Лукашэнкі і летась напаў на беларускага студэнта ў Быдгашчы, падаў дакумэнты на рэгістрацыю палітычнай партыі, якая мае ўзяць удзел у парлямэнцкіх выбарах, што адбудуцца праз год.