«Ніхто ніякіх тэрактаў не плянаваў». Экс-камандзір украінскага батальёну «Данбас» пра вырак групе Аўтуховіча
![«Ніхто ніякіх тэрактаў не плянаваў». Экс-камандзір украінскага батальёну «Данбас» пра вырак групе Аўтуховіча](https://gdb.rferl.org/E40F58C0-1251-4C84-A824-E0D16427248C_w800_h450.jpg)
Экс-камандзір украінскага добраахвотніцкага батальёну «Данбас» Сямён Сяменчанка заявіў, што ягоная супраца з асуджаным у Беларусі на 25 гадоў зьняволеньня Мікалаем Аўтуховічам не парушала ўкраінскага заканадаўства і не была скіраваная на падрыў нацыянальнай бясьпекі Беларусі.