Затрымалі Дар’ю Лосік
Дар'я Лосік — жонка палітзняволенага блогера Ігара Лосіка, асуджанага на 15 гадоў калоніі па "справе Ціханоўскага".
Artykuł Затрымалі Дар’ю Лосік pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Затрыманая Дар’я Лосік, паведамляе тэлеграм-канал „МотолькоПомогі”.
Дар’я Лосік — жонка палітзняволенага блогера Ігара Лосіка, асуджанага на 15 гадоў калоніі па „справе Ціханоўскага”. Сёлета ў чэрвені яна запісала зварот да Лукашэнкі, у якім прапанавала абмяняць свайго мужа на сябе.
„Мяне нельга запалохаць, праходзілі, у вас не атрымліваецца. Закрыць мне рот — на жаль, таксама не варыянт. Вашы хлопцы ведаюць, дзе мяне знайсці, а вы ведаеце, што мне трэба. Усё проста як ніколі”, – казала яна ў звароце.
У снежні мінулага года Дар’я Лосік апублікавала зварот, у якім запатрабавала сустрэчы з Лукашэнкам. Яна адзначыла, што Лукашэнка імкнецца стварыць сабе публічны вобраз самаадданага і непахіснага збавіцеля краіны ад нападкаў ворагаў, а значыць, яго не павінна палохаць сустрэча з ёю — звычайнай дзяўчынай, жонкай і маці.
Artykuł Затрымалі Дар’ю Лосік pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.