Алена Гундар: Думаю, што яны хацелі застрашыць тых, хто на свабодзе
![Алена Гундар: Думаю, што яны хацелі застрашыць тых, хто на свабодзе](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/09/уладзімір-гундар-з-жонкай-аленай-1.jpg)
КДБ не мог дазволіць, каб з гучнай справы апынуўся пшык, кажа жонка палітзняволенага, інваліда 2 групы без нагі Уладзіміра Гундара.
Artykuł Алена Гундар: Думаю, што яны хацелі застрашыць тых, хто на свабодзе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Чарговыя прысуды па справе Аўтуховіча ў чарговы раз паказалі неадэкватнасць улады. Прысуды пенсіянерам і інвалідам, якія складаюць абсалютную бальшыню так званай „групоўкі Аўтуховіча”, былі чаканымі. Інакш якімі б яны былі тэрарыстамі і захопнікамі ўлады сілавымі метадамі.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/09/%D1%83%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BC%D1%96%D1%80-%D0%B3%D1%83%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D1%80-%D0%B7-%D0%B6%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D0%B0%D0%B8%CC%86-%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B0%D0%B8%CC%86-1.jpg)
КДБ не мог дазволіць, каб з гучнай справы апынуўся пшык, кажа жонка палітзняволенага, інваліда 2 групы без нагі Уладзіміра Гундара, які пакараны 18 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам больш 10000 еўра:
– Я думаю, што яны хацелі застрашыць кагосьці, іх ці нас родзічаў, або тых, хто яшчэ застаўся на свабодзе ў Беларусі. Я так разумею, што гэта немагчыма, каб яны столькі сядзелі. Не можа гэты галоўны чалавек сядзець яшчэ столькі гадоў пры ўладзе, ніяк не можа.
Па словах Алены Гундар, перад судовым працэсам была затрымана КДБ адвакат, якая абараняла Сяргея Рэзановіча. Месяц перад гэтым была затрымана яе дачка – таксама адвакат.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Алена Гундар: Думаю, што яны хацелі застрашыць тых, хто на свабодзе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.