Футбалісты "Мінска" прымуць "Славію" на старце 26-га тура чэмпіянату Беларусі
Сустрэча першага круга ў Мазыры завяршылася перамогай "Славіі" з лікам 4:2. На мінулым тыдні мінчане ў гасцях згулялі ўнічыю з дзяржынскім "Арсеналам" (0:0), а мазыране ў сябе дома ўступілі сталічнаму "Энергетыку-БДУ" (0:1).