Багдан Пашкоўскі: Паўстанне 1863 года натхняе нашы народы і зараз на змаганне за незалежнасць
У наступным годзе Польшча будзе афіцыйны адзначаць 160-годдзе з моманту пачатку Студзеньскага паўстання.
Artykuł Багдан Пашкоўскі: Паўстанне 1863 года натхняе нашы народы і зараз на змаганне за незалежнасць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У наступным годзе Польшча будзе афіцыйны адзначаць 160-годдзе з моманту пачатку Студзеньскага паўстання.
Важнасць года для народаў Беларусі, Польшчы і Украіны падчас прэс-канферэнцыі падкрэсліў Падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі:
– Студзенскае паўстанне не было выключна польскай падзеяй. Наш народ панёс вельмі цяжкія рэпрэсіі. Гэта быў чарговы этап здабыцця незалежнасці нашага краю. Але гэта было і змаганне за вольнасць іншых народаў, бо на тэрыторыі Рэчы Паспалітай у той час жыло шмат розных народаў, гэтыя падзеі адбываліся на тэрыторыі сённяшніх Літвы, Беларусі, Украіны.
Адпаведна Падляшскі ваявода запрасіў мясцовыя дзяржаўныя ўстановы культуры і няўрадавыя арганізацыі правесці разнастайныя мерапрыемствы па ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863 года праз удзел у грантавым конкурсе праграмы «Niepodległa» («Незалежная»).
Падрабязнасці конкурсу тут.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Багдан Пашкоўскі: Паўстанне 1863 года натхняе нашы народы і зараз на змаганне за незалежнасць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.