У Эстоніі дэпутаты прызналі Расею дзяржавай – спонсарам тэрарызму
Парлямэнт Эстоніі прызнаў Расею «дзяржавай – спонсарам тэрарызму». За адпаведную рэзалюцыю ў аўторак прагаласавалі 88 дэпутатаў аднапалатнага парлямэнту. Тых, хто ўстрымаўся або прагаласаваў супраць, не было.