"З акцэнтам на глыбінную псіхалогію". Якім будзе асноўны конкурс ігравога кіно "Лістапада"
У асноўны конкурс ігравога кіно на разгляд прыслана больш за 300 заявак з больш як 60 краін свету. Згодна з рэгламентам кінафестывалю, хронаметраж мастацкіх фільмаў павінен перавышаць 52 мінуты.