Слонімскі раённы Савет дэпутатаў прымаць акты будзе па-расейску
Жыхары Слоніма звярнуліся з лістом у Слонімскі раённы Савет дэпутатаў з прапановай, каб яны прымалі рашэнні не толькі на рускай мове, але і на беларускай.
Artykuł Слонімскі раённы Савет дэпутатаў прымаць акты будзе па-расейску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Жыхары Слоніма звярнуліся з лістом у Слонімскі раённы Савет дэпутатаў з прапановай, каб яны прымалі рашэнні не толькі на рускай мове, але і на беларускай. І вось праз пэўны час прыйшоў адказ за подпісам намесніка старшыні Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Ірыны Вінаградавай.
Спадарыня Вінаградава паведаміла, што “На Ваш зварот у Слонімскі раённы Савет дэпутатаў дадаткова паведамляем, што прапанова прымаць рашэнні Слонімскага раённага Савета дэпутатаў на беларускай мове разгледжана дэпутатамі на чарговай сесіі. Дэпутаты аднагалосна вырашылі прымаць нарматыўна-прававыя акты Слонімскага раённага Савета дэпутатаў на рускай мове ў сувязі з тым, што гэта больш зручна большасці. Разам з тым права прымаць рашэнні на беларускай мове таксама захоўваецца”.
Ніводнага не знайшлося ў Слоніме дэпутата, які б “прагаласаваў” за беларускую мову! Усе аднагалосна “прагаласавалі” за рускую мову.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Слонімскі раённы Савет дэпутатаў прымаць акты будзе па-расейску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.