«Мог выехаць у Польшчу, але пайшоў служыць ва ўкраінскае войска». Што вядома пра затрыманага ва Ўкраіне беларускага добраахвотніка
Пячэрскі раённы суд Кіева ўзяў пад варту грамадзяніна Беларусі Юрыя Белавусава, які з жніўня служыў на падставе кантракту ва Ўзброеных сілах Украіны і ўдзельнічаў у баях за вызваленьне ад расейцаў паўднёвых тэрыторый Ўкраіны.