Акцыя салідарнасці з сябрамі Саюза палякаў у Беларусі
Нягледзячы на дождж, некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся, каб падтрымаць і выказаць сваю салідарнасць.
Artykuł Акцыя салідарнасці з сябрамі Саюза палякаў у Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беластоку каля помніка кс. Ежы Папялушку адбылася традыцыйная акцыя салідарнасці з арыштаванымі сябрамі Саюза палякаў у Беларусі. Нягледзячы на дождж, некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся, каб падтрымаць і выказаць сваю салідарнасць з арыштаванымі кіраўнікамі Саюза – старшынёй Анжалікай Борыс і журналістам Анджэем Пачобутам.
Гаворыць сябра і калега арыштаваных Ян Роман:
– Ужо больш чым паўтара года чалавека трымаюць у турме. Яму выстаўлена абвінавачванне ў распальванні міжнацыянальнай розні і ў рэабілітацыі нацызма. Такія абвінавачванні сведчаць пра тое, што беларуская ўлада, выстаўляючы такія абвінавачванні, пераследуе не толькі польскую меншасць, пераследуе і вольнадумства, улічваючы, што Анджэй яшчэ таксама журналіст. Гэта не спадабалася ўладам, і ўлады такім чынам вырашылі яго пакараць.
Кіраўнікі Саюза палякаў на Белаурсі былі арыштаваныя 19 месяцаў таму. Старшыня арганізацыі – Анжаліка Борыс знаходзіцца зараз пад хатнім арыштам, а журналіст Анджэй Пачобут працягвае знаходзіцца ў СІЗА.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Акцыя салідарнасці з сябрамі Саюза палякаў у Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.