Арганізатары Дзядоў у Варшаве запрашаюць беларусаў прыняць удзел у акцыі
Грамадскі дзеяч, лідар руху салідарнасці "Разам” Вячаслаў Сіўчык запрашае беларусаў далучыцца да традыцыйнага шэсця на Дзяды 1-га лістапада ў Варшаве і ўшанаваць памяць сваіх продкаў.
Artykuł Арганізатары Дзядоў у Варшаве запрашаюць беларусаў прыняць удзел у акцыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Грамадскі дзеяч, лідар руху салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык запрашае беларусаў далучыцца да традыцыйнага шэсця на Дзяды 1-га лістапада ў Варшаве і ўшанаваць памяць сваіх продкаў.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/10/IMG_20220407.jpg)
– Не трэба забывацца, што хутка Дзяды. Таксама будуць адбывацца акцыі. І я як раз выкарыстоўваю магчымасць вашага эфіра, каб запрасіць на Дзяды ў Варшаве, 1 лістапада акцыя пачнецца ў 14 гадзін на Пляцы Пілсудскага. Гэта ўжо традыцыйна для Варшавы акцыя, бо была і летась. Будзе шэсце па Варшаве. Будзе мітынг. Я спадзяюся, што ў гэты дзень беларусы годна ўшануюць сваіх продкаў.
Раней на Дзяды у Беларусі традыцыйна адбывалася шэсце ва ўрочышча Курапаты, месца масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Цяпер такое ўшанаванне памяці продкаў для грамадзян у роднай краіне ўявіць складана, бо хутчэй за ўсё, яно скончыцца затрыманнямі. Але беларусы замежжа маюць такую магчымасць.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/10/img_202110310.jpg)
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Арганізатары Дзядоў у Варшаве запрашаюць беларусаў прыняць удзел у акцыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.