103news.com
World News in Belarusian
Октябрь
2022

Юрась Губарэвіч: Чым больш увагі да Беларусі, тым лепей

0

Прадстаўнікі дэпутацкага корпуса Украіны і афіцыйная дэлегацыя з Літвы сустрэліся ў Кіеве з жаўнерамі палка Каліноўскага. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны як палітычныя, так і вайсковыя пытанні. Частка беларускай дэмакратычнай супольнасці паставілася да гэтага крытычна.

Старшыня Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і сённяшні Госць Рацыі не бачыць у гэтых сустрэчах нічога страшнага. Паводле палітыка, ён упэўнены, што і для Пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай, і для каліноўцаў галоўная мэта – гэта свабодная дэмакратычная Беларусь. І кожны робіць свой унёсак у гэтую справу.

На гэтую тэму больш падрабязна з ім  размаўляе наша карэспандэнтка Аліна Андрыевіч.

РР: Чаму афіцыйная Украіна аддала перавагу “каліноўцам” у стасунках, а не Пераходнаму кабінету Святланы Ціханоўскай?

Юрась Губарэвіч: Я  б не сказаў, што гэта з’яўляецца пазіцыяй афіцыйнай Украіны, бо ва Украіне ёсць свае прадстаўнікі – гэта Прэзідэнт, спікер Парламента, прэм’ер-міністр. І іх пазіцыю можна разглядаць як афіцыйную. А тое, што было агучана ў СМІ, то гэта бачанне пэўнай групы дэпутатаў. Вядома, Вярхоўная Рада – таксама вялікі прадстаўнічы орган, дзе сотні дэпутатаў з розных рэгіёнаў, з розных партый і розных фракцый, кожны з іх мае сваю пазіцыю. Вось адна з групаў агучыла менавіта такую пазіцыю.

З іншага боку добра, што ёсць увага да тэмы Беларусі, што полк Каліноўскага – гэта тая структура, з якой вымушаныя лічыцца і яго не ўспрымаюць выключна як нейкае падраздзяленне Узброеных сілаў Украіны, але надаюць яму вагу як пэўнаму вайсковаму з аднаго боку аб’яднанню, а таксама той сіле, якая здольная ўплываць на працэсы, якія адбываюцца зараз у Беларусі. Чым больш увагі да Беларусі, тым лепей.

Горш, калі нашу краіну ўспрымаюць толькі выключна па дзеяннях Аляксандра Лукашэнкі. Калі тыя рашэнні, якія ён прымае, саўдзел у агрэсіі адносна Украіны, пераносяць на ўсё беларускае грамадства. Таму чым больш падобных кантактаў, тым лепш для беларусаў.

Я думаю, што якраз полк Каліноўскага здолеў годна данесці інфармацыю пра бягучы стан рэчаў і ўзняў тыя праблемы, якія сёння з’яўляюцца актуальнымі ў адносінах паміж Украінай і Беларуссю, маючы на ўвазе тут менавіта Беларусь як краіну, якая на сёння прадстаўленая грамадзянамі, якія прагнуць свабоды і незалежнасці.

РР: Ці лічыце, што нападкі на Святлану Ціханоўскую з боку “пазнякоўцаў”, з боку Міхаіла Падаляка, украінскага дарадцы офіса Прэзідэнта, Наталлі Радзінай не адпавядаюць сапраўднасці? Як вы ставіцеся да гэтай крытыкі: яна канструктыўная, неканструктыўная, яна негатыўна адбіваецца на працэсе барацьбы за свабоду Беларусі і г.д.?

Юрась Губарэвіч: Напэўна, я не ўсё адсочваю, таму цяжка сказаць пра дзеянні некаторых згаданых тут персонаў, хоць у цэлым можна канстатаваць, што ёсць пэўная хваля крытыкі і гэтая крытыка часта неабгрунтаваная.

З боку тых, хто нападае, не вядзецца размова пра прапанову нейкіх альтэрнатыўных дзеянняў ці таго, што можна зрабіць, каб змяніць сітуацыю. Аспрэчваецца сам статус Святланы Ціханоўскай як лідара дэмакратычнай Беларусі. Мне падаецца, што грамадзяне нашай краіны ў 2020 годзе зрабілі відавочны выбар на карысць пераменаў, і Святлана Ціханоўская тут якраз такі з’яўляецца тварам гэтых пераменаў. Будзе іншая асоба – будзем казаць, што ёсць іншая асоба.

Тыя, хто крытыкуюць, наўрад ці будуць здольныя заняць падобныя пазіцыі, якія на сёння мае Святлана Ціханоўская. Гэта ўплывовая асоба, якая можа годна прадстаўляць інтарэсы беларусаў на міжнароднай арэне і якая дзейнічае на карысць беларусаў.

Калі казаць пра нейкія памылкі Офіса альбо штаба, тут таксама асабліва крытычнага нічога не прыйдзе ў галаву. Бо сітуацыя складаная, і прадпрымаць нейкія дзеянні, якія б маглі весці да хуткага, эфектыўнага выніку, на сёння няздольны ніхто.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Юрась Губарэвіч: Чым больш увагі да Беларусі, тым лепей pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин: МСД улучшил транспортное обслуживание 5 млн человек





Москва

Пластический хирург Александр Вдовин: мифы вокруг операции по удалению комков Биша


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Сергей Собянин: МСД улучшил транспортное обслуживание 5 млн человек



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Сергей Арутюнов

Раскрыта тайна трека “На Заре 2020”. Вокалистом проекта “НаЗаре” является финалист шоу “Голос” Сергей АРУТЮНОВ. Несостоявшийся дуэт АРУТЮНОВА и его наставника Басты.




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Офицер Росгвардии спас жизнь мужчине в Москве

В Москве росгвардейцы приняли участие в обеспечении безопасности во время проведения спортивных мероприятий

Росгвардия обеспечила правопорядок на футбольном матче «ЦСКА» - «Краснодар» в Москве


Бобби Риггс

51 год назад прошла «Битва полов» между Билли Джин Кинг и Бобби Риггсом



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Саркисян: S8 Capital и вклад в развитие российской экономики



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России